Да Сусветнага дня без тытуню 29 і 30 мая ў бібліятэцы імя У.Караткевіча прайшла прафілактычная гутарка-віктарына «Дым, уносящий здоровье».
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей, вучняў 3–4-х класаў сярэдняй школы №11, з гісторыяй табакакурэння, прычынамі распаўсюджвання дрэннай звычкі сярод падлеткаў, расказала пра памылковыя погляды на курэнне, вынікі яго ўздзеяння на малады арганізм, пра пасіўнае курэнне, пра адмоўныя бакі электроннай цыгарэты і пра небяспеку курыльных сумесяў «Спайс».