Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ellipsis

боковой банер 2
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

Поиск по сайту

2020.jpg

Яндекс.Метрика

 

img_1043.jpg

 

З прыходам веснавых канікул у бібліятэках горада традыцыйна пачынаецца Тыдзень дзіцячай кнігі “Кніжкіны імяніны”.

Вось і дзіцячая бібліятэка імя С. Маршака 24 сакавіка а 12 гадзіне запрасіла сваіх чытачоў, іх бацькоў, бібліятэкараў на свята “Кніжкіны імяніны”. Ганаровым госцем свята была дзіцячая паэтэса Маіна Бабарыка, даўні сябра чытачоў бібліятэкі імя С. Маршака. У святочна прыбранай бібліятэцы гасцей сустракалі казачныя героі: Папялушка, Карлсан, Нязнайка, Падчарыца з казкі С. Маршака “Дванаццаць месяцаў”. Яны правялі з дзецьмі конкурсы “Чые гэта рэчы?”, “Блытаніна”, “Чароўны транспарт” і інш. З цікавасцю дзеці слухалі выступленне паэтэсы Маіны Бабарыка, а потым самыя смелыя ўдзельнікі свята вынеслі на суд прысутных свае творчыя работы – маленькія казкі. Вучні СШ № 29 падрыхтавалі і прадставілі інсцэніроўку казкі С. Маршака “Кошкін дом”.

А якое ж свята без падарункаў? Дыпломамі і прызамі былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсаў. Атрымала падарункі і бібліятэка. Дзеці ўручылі ёй свае кніжкі-самаробкі, зробленыя са старых нумароў часопісаў “Мурзилка”, «Весёлые картинки». Кніжкіны імяніны ўзялі старт. На працягу тыдня чытачоў бібліятэкі чакаюць сустрэчы з баронам Мюнхаўзенам, Чыпаліна, героямі казак С. Маршака, з правіламі дарожнага руху інш.

Дарэчы, у гэты дзень урачыстасці з нагоды адкрыцця свята дзіцячай кнігі прайшлі ў бібліятэках імя У. Караткевіча, імя Е. Лось,  некаторыя бібліятэкі распачнуць тыдзень дзіцячай кнігі з 28 сакавіка.

Будзем рады бачыць усіх жадаючых на святочных мерапрыемствах.

Вход на сайт

.jpg

Социальные группы

VK

uni.png

vit.png