Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

027Менавіта пад такой назвай на шчымліва-кранальнай ноце для прыхільнікаў творчасці вушацкай чараўніцы паэтычнага слова Еўдакіі Лось 27 лютага ў бібліятэцы, якая носіць яе імя, адбылася юбілейная вечырына.

Святочная імпрэза пачалася з прэзентацыі адноўленай музейнай экспазіцыі, прысвечанай Е. Лось, дзе прадстаўлены яе асабістыя рэчы, лісты, прыжыццёвыя выданні. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць кнігі з дароўнымі надпісамі В. Быкава, П. Броўкі, К. Сіманава, А. Вялюгіна, Уладзіславы Францаўны Луцэвіч. Усе гэтыя экспанаты былі падораны бібліятэцы роднымі сёстрамі паэтэсы.

IMG 9002

Вечарыну адкрыла старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Т. І. Краснова-Гусачэнка. Яна адзначыла, што творчасць Е. Лось – гэта праніклівая і шчырая споведзь паэтэсы, якая адгукаецца на ўсё, што адбываецца ў жыцці сваім балючым словам. Тамара Іванаўна прапанавала ўвазе прысутных свае апошнія вершы. 

IMG 9044

Літаратурная кампазіцыя і мультымедыйная прэзентацыя яскрава паказалі, што лёс творцы заўсёды нясе ў сабе асобы змест. У вершах Еўдакіі Лось - адчуванне сваёй прыналежнасці роднай зямлі і свайму народу. Яны напоўнены святлом любові да людзей: родных, блізкіх, сяброў. Цудоўныя творы паэтэсы гучалі ў выкананні вучняў СШ № 17, педагога дадатковай адукацыі ДУ "Палац творчасці дзяцей і моладзі г. Віцебска" Надзеі Красноўскай.

IMG 9057

IMG 9081

Загадчыца бібліятэкі звярнула ўвагу, што для ўшанавання памяці Е. Лось многае зроблена паэтам Давідам Сімановічам, які падарыў бібліятэцы рэдкія кнігі, вялікі фотапартрэт, перапіску з яе сёстрамі і аўдыёзапісы выступленняў, дзякуючы чаму прысутныя маглі пачуць голас Еўдакіі Якаўлеўны. На завяршэнне вечарыны прагучаў верш-прысвячэнне А. Вярцінскага "Апошні аўтарскі вечар Е. Лось", у выкананні загадчыцы бібліятэкі Ганны Шашуткінай.

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Льготы 1

Социальные группы

VK
FB

uni.png

vit.png