Централизованная библиотечная система города Витебска

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Яндекс.Метрика

заст      З 1 лютага ў бібліятэцы імя У. Караткевіча праходзіць выстава ўнікальнага праекта народнага клуба «Рошва» (г. Полацк) «Песня маляванцы», выкананага па матывах маляванак выдатнай беларускай мастачкі інсітнага жанру Алены Кіш.

    Над праектам майстрыхі клуба працавалі пяць год. Для стварэння палотнаў была абрана складаная ручная тэхніка «балтыморскага квілта» – асаблівага віду аплікацыі, якая аддалена нагадвае нашы беларускія маляванкі. Толькі маляванкі распісваюцца пры дапамозе фарбаў і пэндзля, а творчыя работы майстрых «Рошвы» – іголкай, ніткай і лапікамі тканіны.
     На выставе прадстаўлены работы з кветкавымі ўзорамі, якія здзіўляюць сваёй незвычайнай прыгажосцю і сюжэтныя матывы пад назвай «Чаканне шчасця», якія адлюстроўваюць ўсё жыццё жанчыны – ад маладой прамяністай вясны, да спакойнай і халоднай зімы. За кожнай працай – цярпенне доўгіх вечароў і трапятанне душы, свой матыў і свае словы песні, свая гісторыя і свая мара аб шчасці.
     Запрашаем на выставу і жадаем прыемнага прагляду.1

gerb   flag

кнопка6

Peramoga80

ПЦПИ

Льготы 1