Централизованная библиотечная система города Витебска

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Яндекс.Метрика

1     Святочная праграма да Дня дэсантніка «Крылатыя войскі – наш гонар і слава» адбылася 5 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для наведвальнікаў летняга лагера СШ №34.

 

 

    Прысутным расказалі пра гісторыю заснавання і баявыя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў беларускага народа 103-й асобнай гвардзейскай ордэна Леніна, Чырванасцяжнай, ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантнай брыгады імя 60-годдзя СССР, якая дыслацыруецца ў нашым горадзе.

     Дзеці з задавальненне падзяліліся ўражаннямі ад свята, прымеркаванага да Дня дэсантніка, якое адбылося на тэрыторыі 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады 2 жніўня і на якім ім давялося прысутнічаць. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел ў мностве конкурсаў, дзе трэба было прадэманстраваць сілу, спрыт і воінскую кемлівасць, і пераканаліся, што сапраўдны дэсантнік павінен быць не толькі мужным абаронцам Айчыны, але і на справе даказваць, што такое сапраўднае сяброўства і ўзаемадапамога. Напрыканцы святочнай праграмы дзеці пад акампанемент адной з удзельніц мерапрыемства хорам заспявалі легендарную «Кацюшу», што надало ўсім прысутным яшчэ больш урачысты настрой. 

2 короткевича коллаж крылья

gerb   flag

кнопка6

Peramoga80

ПЦПИ

Льготы 1