Централизованная библиотечная система города Витебска

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Яндекс.Метрика

IMG 318919 чэрвеня  дзіцячая бібліятэка імя Ул. Караткевіча запрасіла маленькіх чытачоў на чарговую сустрэчу ў межах праграмы летняга чытання. Цікавы брэйн-рынг "Зямля бацькоў, зямля мая" быў прысвечаны гісторыі і культуры роднага краю.

Удзельнікам былі прапанаваны заданні, аб'яднаныя ў некалькі блокаў: "Мой родны горад", "Беларускія пісьменнікі", "Знакамітыя мастакі", " Беларусь у гады ваеннага ліхалецця". Дзеці адказвалі на пытанні з выкарыстаннем аўдыёзапісаў, рэпрадукцый карцін мастакоў, фотаздымкаў з архітваў фотахронікі БелТА, літаратурных твораў. Спрабавалі даць азначэнне такіх паняццяў, як "фашызм" і "патрыятызм", ламалі галаву над пытаннямі : што называлі раней "чортавым яблыкам", які полацкі князь некаторы час быў і кіеўскім князем, чаму французкія салдаты ў 1812 годзе палівалі зямлю вадой вакол беларускіх дваранскіх сядзіб? Шмат эмоцый выклікаў апошні тур гульні "Кола фартуны", таму што там усё залежыла ад удачы.

gerb   flag

кнопка6

Peramoga80

ПЦПИ

Льготы 1