Централизованная библиотечная система города Витебска

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Яндекс.Метрика

1     Свята пасвячэння ў чытачы «З кнігай свет лягчэй пазнаць» правялі для вучняў 1«Г» і 1«Б» класаў ДУА «Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С.Пушкіна» супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча 17 і 23 сакавіка.

 

     Дзяцей пазнаёмілі з бібліятэкай, з яе падраздзяленнямі і магчымасцямі, а далей прапанавалі прайсці выпрабаванні, якія трэба вытрымаць, каб стаць чытачом бібліятэкі. Дзеці паказалі добрае веданне слоў на беларускай мове, звязаных з кнігай і чытаннем, адказалі на пытанні віктарыны «Што бывае ў бібліятэцы...», пагулялі ў гульні «Так – Не», «Чароўны куфэрак», «Самы лоўканачытаны», расшыфравалі імёны казачных персанажаў. Усе на выдатна вытрымалі экзамен на званне быць чытачом бібліятэкі імя Ул. Караткевіча і кожнаму было прадастаўлена права запусціць караблік са сваім іменем па рацэ Кніжная ў краіну Чыталію.

2

gerb   flag

кнопка6

Peramoga80

ПЦПИ

Льготы 1