Централизованная библиотечная система города Витебска

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Яндекс.Метрика

IMG 20180201 144102"І дум, і мар дзіцячых капітан" – літаратурная гадзіна пад такой назвай, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра, адбылася 2 сакавіка ў бібліятэцы, якая носіць яго імя, для навучэнцаў 6 "А" класа сярэдняй школы №31.

Мультымедыйная прэзентацыя асвятліла і раскрыла розныя бакі жыцця Янкі Маўра. Школьнікі даведаліся пра дзіцячыя гады Янкі, сапраўднае прозвішча якога - Фёдараў, пра адносіны яго да маці. Ім расказалі пра пачатак яго творчасці, пра гісторыю псеўданіма "Янка Маўр". Дзеці паглядзелі ўрывак з дакументальнага фільма пра жыццё выдатнага беларускага пісьменніка. Іх увазе быў прапанаваны буктрэйлер па аповесці "Палескія рабінзоны", якая зрабіла Янку Маўра любімым дзіцячым пісьменнікам, "капітанам дзіцячых падарожжаў".

Скончылася літаратурная гадзіна словамі пісьменніка пра значэнне кнігі: "...Яны мне адкрылі свет і людзей, яны абудзілі тое, што пасля назвалі творчай фантазіяй. Дык і нам усім трэба клапаціцца, каб унукі і праўнукі, сённяшнія і заўтрашнія малыя чытачы нашы, сказалі, як вырастуць, што ўсім добрым яны абавязаны кнігам".

DSC05690

gerb   flag

кнопка6

Peramoga80

ПЦПИ

Льготы 1