заст    У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 16 лютага прайшла віктарына-гульня па дзіцячых творах Ул.Караткевіча «Закружыць казак карагод», у якой бралі ўдзел вучні 4 «Г» класа гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна.

     Дзеці пачыталі казачныя гісторыі пісьменніка ў якіх ён расказваў пра чароўную краіну і называў яе «нейкім прыгожым краем», што знаходзіцца «трошкі бліжэй да Сонца і трошкі далей ад Месяца». Вучням даспадобы прыйшліся гульні, пабудаваныя на сюжэты казак: «Вясна ўвосень», «Мужык і дзіва аднавокае», «Кацёл з каменчыкамі», «Вужыная каралева», у якіх яны самі выступалі ў якасці літаратурных герояў: Вераб'я і Савы, Мядзведзя і Жабкі, Чарапахі і Коткі.
1