У бібліятэцы імя У. Караткевіча ў студзені ўзяла старт акцыя “Віцебшчына ў асобах”, прысвечаная 75-годдзю Віцебскай вобласці. Мэта акцыі – пазнаёміць маладое пакаленне са славутымі асобамі, уславіўшымі нашу вобласць, паказаць наколькі багата наша зямля талентамі. У межах акцыі прайшла гадзіна мастацтва “Творца, які ажыўляў камень” (да 105-годдзя вядомага скульптара З. Азгура, ураджэнца Сенненскага раёна Віцебскай вобласці).
"Прыдзвінскі край, мая калыска" - пад такой назвай у бібліятэцы імя І. Крылова прайшоў краязнаўчы ўрок, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. Пад час ўроку навучэнцы 11 “А” класа СШ № 38 зрабілі цікавае падарожжа па Віцебшчыне, пазнаёміліся з яе гісторыяй і сучаснасцю. Закончыўся ўрок краязнаўчай віктарынай "Мой родны кут - Віцебская вобласць".
В Центральной городской детской библиотеке им. А. Гайдара открыта выставка игрушек "Зимние забавы", которые выполнены членами кружка мягкой игрушки клуба «Юность». Необычные и забавные мягкие игрушки «Дед Мороз», «Снегурочка», «Зайчики под ёлкой» и другие доставили много радостных минут посетившим выставку учащимся школ и воспитанникам детских садов.
Со 2 января 2015 года стартует акция активной перерегистрации читателей "С новым годом чтения!".
Берите с собой библиотечные книги, паспорт и хорошее настроение!
26 лістапада прыхільнікі творчасці Ул. Караткевіча па традыцыі сабраліся ў бібліятэцы, якая носіць яго імя на ўрачыстую вечарыну “Пад ветразем святла і духоўнасці”, прысвечаную 82 гадавіне з дня нараджння Ул. Караткевіча і 35-годдзю з дня заснавання бібліятэкі. На вечарыне гучалі вершы паэта, прадстаўлена лірычная кампазіцыя па паэме Уладзіміра Караткевіча “Радзіма”, падрыхтаваная вучнямі СШ № 28 пад кіраўніцтвам настаўніцы рускай мовы і літаратуры З. В. Таранеўскай.
Са святам прысутных віталі члены Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Т. І. Краснова-Гусачэнка і Б. П. Беляжэнка.
На ўрачыстасці гучалі песні Віцебскага кампазітара, даўняга сябра бібліятэкі, Н. Ю. Несцярэнка, сапраўдным упрыгожаннем свята стала выступленне ўзорнага калектыву “Перапёлачка” гімназіі № 3 імя А. Пушкіна, мастацкі кіраўнік Х. Л. Шэвелева.
Бібліятэку віталі: старшыня Віцебскага абласнога прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры А. А. Сабірава, метадыст Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі А. В. Бабіч, навучэнцы і бібліятэкары СШ № 11 і № 13.
Напрыканцы ўрачыстасці выступіла дырэктар ЦБС г. Віцебска Г. Г. Данілава, якая ўручыла бібліятэцы віншавальны адрас і падарунак ад супрацоўнікаў бібліятэк горада.