12 кастрычніка ў інтэрнаце № 3 ВДМУ адбылася літаратурная гадзіна "Матуліным сэрцам змалку сагрэты мы", падрыхтаваная біблятэкай імя Еўдакіі Лось. На прыкладах твораў мастацкай літаратуры ішла размова аб Маці, аб яе бязмежнай любві да сваіх дзяцей, аб незвычайнай сіле матчынага сэрца. Прагучалі ўзнёслыя і адначасова шчымлівыя вершы М.Маляўкі, В.Шніпа, Р.Гамзатава, своеасаблівыя прызнанні дарослых сыноў.
"Душа Беларусі – Купала і Колас!" – пад такой назвай 11кастрычніка ў музеі "Беларуская хатка" СШ № 35 прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя, якая была прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Яе глядачамі сталі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна г. Віцебска.
Перад прысутнымі прайшла панарама жыцця і творчасці песняроў, яны пачулі шмат новай і цікавай інфармацыі з жыцця пісьменнікаў.
Литературно-музыкальный вечер «Да пребудет главным самым в этом мире слово «мама» 13 октября провели сотрудники библиотеки имени Я. Купалы совместно с отделением дневного пребывания для молодых инвалидов ТЦСОН Железнодорожного района г. Витебска. На вечере присутствовали молодые люди со своими матерями и члены клуба «Надежда».
На праздничную программу "Главное слово в каждой судьбе" 12 октября библиотека им. Л. Толстого пригласила учеников 2 «А» класса ГУО «СШ № 18 г. Витебска». Вниманию ребят была предложена беседа о матери, главном человеке в жизни каждого ребёнка, человеке, который любит его независимо от возраста, всегда переживает за него и готов сделать всё ради счастья сына или дочери.
12 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў занятак гуртка "Бусляня", які быў прымеркаваны да Дня маці і Пакрова Прачыстай Багародзіцы. Дзецям расказалі гісторыю ўзнікнення свята, якая звязана з цудадзейным выратаваннем 14 кастрычніка 910 года горада Канстанцінопаля ад сарацынаў. Потым вучні даведаліся, якія змены ў прыродзе нашы продкі звязвалі з Пакровам, прыгадалі шматлікія народныя прымаўкі, прысвечаныя гэтаму святу.