21 і 22 сакавіка ў бібліятэцы імя М.Горкага адбылася мультымедыйная прэзентацыя "Францыск Скарына: жыццё і лёс", прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, пакладзенага Францыскам Скарынай. Бібліятэкары расказалі слухачам, а гэта былі вучні старэйшых класаў СШ № 22, навучэнцы УА "Віцебскі дзяржаўны палітэхнічны каледж" і вучні 6-7-х класаў УА "СШ № 4 г. Віцебска", пра чалавека невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, паэта, медыка, батаніка, астранома, гуманіста і першадрукара, чалавека, з рук якога ўсходняе славянства атрымала першую друкаваную кнігу.
У межах мэтавай праграмы "Пад светлым імем дабрыні" 21 сакавіка 2017 года бібліятэка імя Я.Коласа запрасіла сваіх сяброў – маладых інвалідаў з Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г.Віцебска прыняць удзел у экалагічным падарожжы "Таямніцы і загадкі Беларускай прыроды", прысвечаным Міжнароднаму Дню Зямлі.
На свята "Сем колераў "Вясёлкi", прысвечанае 60-годдзю беларускага дзiцячага часопiса "Вясёлка", бібліятэка імя С. Маршака 20 сакавіка запрасіла вучняў 4 "Б" класа СШ № 29.
"Вада, у цябе няма ні смаку, ні паху, цябе немагчыма апісаць. Табой цешацца, не ведаючы, што ты неабходна для жыцця: ты само жыццё..." - Антуан дэ Сент-Экзюперы.
Напярэдадні Сусветнага дня водных рэсурсаў, бібліятэка імя Ул. Караткевіча 21 сакавіка правяла для вучняў 4 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа № 34 г. Віцебска" гадзіну інфармацыі "Блакітныя пацеркі Зямлі".
20 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў урок экалагічнай пісьменнасці "Мы ўсе ў адказе за нашу планету", прымеркаваны да акцыі "Гадзіна Зямлі". У ім прынялі ўдзел навучэнцы 3-4-х класаў ДУА "Сярэдняя школа № 11г. Віцебска".