16 ліпеня ў бібліятэцы імя Е.Лось прайшла гадзіна радзімазнаўства «Лён-лянок, ты мой белы кужалёк», прысвечаная Году якасці. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дзеці, наведваючыя летні лагер СШ №27.
Сярод знакамітых брэндаў Беларусі – ад машынабудаўнічых гігантаў да інавацыйных тэхналагічных кампаній – не менш значнай з'яўляецца перапрацоўка лёну і вытворчасць тавараў з гэтага каштоўнага матэрыялу. Але для беларусаў гэта не столькі прыгожая расліна, колькі гісторыя існавання продкаў на нашай зямлі. І хаця мы не былі першымі ў такой нялёгкай справе, тым не менш, на працягу многіх стагоддзя, ды і сёння, лён застаецца сваеасаблівай візітоўкай краіны. Гэта падкрэслівае і той факт, што кветкі лёну ўпрыгожваюць герб Беларусі.
Дзеці даведаліся аб тым, як адбываецца «ільняны» працэс ад сяўбы да атрымання тканіны. Праілюстраваць гэта дапамагла казка Канстанціна Ушынскага «Як сарочка ў полі вырасла». Пачулі цікавыя факты аб самой расліне і ільняных вырабах, аб выкарыстанні лену ў розных сферах.
У многіх беларускіх паэтаў ёсць звяртанне да вобразу блакітнавокай расліны. Прагучаў верш Янкі Купалы «Лён». Дзеці ўбачылі рэпрадукцыі карцін Міхаіла Савіцкага «Ільнаводы» і «Сцелюць лён».
Хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі загадкі пра вырабы з лёну. Пачулі народныя прыказкі, звязаныя з яго апрацоўкай.
Напрыканцы перакладалі назвы тэкстыльных вырабаў з рускай мовы на беларускую.