лит. час 006-1У бібліятэцы імя Еўдакіі Лось 23 лютага адбылася літаратурна-музычная вечарына "Таму што ён паэт!", прысвечаная 80-гадоваму юбілею Рыгора Барадуліна. У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні старэйшых класаў ДУА "СШ №17". Аповед пра жыццёвы і творчы шлях паэта суправаджаўся яго незабыўнымі вершамі. Прагучала знакамітая песня "Трэба дома бываць часцей", музыку да якой напісаў І.Лучанок. Відэафільм "Евангелле ад мамы" дапоўніў шчымлівы і кранальны настрой вечарыны.