9 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла фальклорна-гульнявая праграма «Кветка ў нетрах лясных распускалася...» , прысвечаная 144-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера СШ № 42.
Бібліятэкар расказала пра дзяцінства паэта, пра яго захапленні чытаннем і музыкой, пра ступені адукацыі, якія ён прайшоў, пра традыцыі і абрады нашых продкаў на Купалле і прапанавала ў некаторых з іх паўдзельнічаць. Дзеці траплялі прыгожым купальскім колам на імправізаванае вогнішча, вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні, шукалі папараць-кветку, якая па народнаму павер'ю прыносіла шчасце, багацце і удачу таму, хто змог яе знайсці, сарваць і зберагчы.







