заст   15 чэрвеня ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось адбылася вандроўка з краязнаўчага цыклу «Мой родны Віцебск – талентаў калыска», у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагеру гімназіі №4 імя М.І. Дзенісенкі.

Гонар і славу кожнай краіны, горада альбо вёскі складаюць у першую чаргу выбітныя людзі, якія вызначыліся сваёй дзейнасцю. Віцебск з гэтага пункту гледжання не з'яўляецца выключэннем, калі ненаадварот.

   Яго здаўна называюць горадам мастакоў і музыкаў. Але ж ён ніколі не быў абдзелены і літаратурнымі талентамі. Падчас вандроўкі дзеці даведаліся аб знакамітых паэтах і пісьменніках, якім даводзілася бываць у Віцебску і пазнаёміліся з творчасцю нашых сучасных літаратараў. Прагучалі вершы Тамары Красновай-Гусачэнкі, Давіда Сімановіча, Валянціны Шырынавай. Дзецям вельмі спадабаліся добрыя, напоўненыя цеплынёй казкі Вольгі Маслюковай і Алены Бабарыка. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны «Яны былі ў Віцебску», з поспехам прайшлі фотатэст «Гарадскія помнікі» і з задавальненнем паўдзельнічалі ў «Музычнай хвілінцы».123