Свята адкрыцця праграмы летняга чытання «Добрае святло чароўнай кветкі», у якім бралі ўдзел наведвальнікі школьнага лагера гімназіі №9, СШ №34, СШ №11, СШ№28, прайшло ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 2 і 3 чэрвеня.
Дзецям прпанавалі стаць гледачамі і актыўнымі ўдзельнікамі яркага спектакля. Каб выратаваць чароўны сад ад злой ведзьмы Калючкі, хлопчыкі і дзяўчынкі прайшлі шэраг інтэлектуальных, танцавальных і спартыўных выпрабаванняў. Вынікам стала цудоўная метамарфоза: ведзьма ператварылася ў добры і лагодны персанаж кветкавага сада. Напрыканцы спектакля дзеці і героі казкі праспявалі песню «Кветка-сямікветка», хорам вымаўлялі чароўныя словы і загадвалі свае самыя запаведныя жаданні.




