заст   2 і 3 чэрвеня супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча для гледачоў вулічнага кінатэатра і груп летняга лагера СШ №11 і СШ №34 правялі агляд «Таямнічыя джунглі: прыгоды на зямлі сланоў і тыграў». Бібліятэкар прадставіла кнігу Рэд'ярда Кіплінга «Маўглі», якая выдатна перадае атмасферу і прыроду дзікай Індыі і расказвае пра незвычайныя, а іншым разам і вельмі небяспечныя прыгоды індыйскага хлопчыка і яго сяброў: ваўкоў, мядзведзя Балу і пантэры Багіры.

   Распавядала пра пазнавальнае дзіцячае выданне сучаснай беларускай пісьменніцы Ірыны Токаравай «Глобус, або Падарожжа Ціма ў Індыю», у якім хлопчык па імені Цім адпраўляецца ў захапляльнае і небяспечнае падарожжа ў Старажытную Індыю; папулярную аповесць Валянціна Постнікава «Аловак і Самаробкін на востраве гіганцкіх казурак», якая акрамя захапляльных прыгод у цікавай форме знаёміць чытача з рэальнымі навуковымі і геаграфічнымі фактамі аб Індыі і фаўне Індыйскага акеана. Пасля аўдыторыі прапанавалі паглядзець анімацыйны фільм «Кніга джунгляў і сланяня Бімба» пра прыгоды сланяняці Бімбо, які, страціўшы маці, адпраўляецца праз непраходныя джунглі, каб выратаваць бацьку ад браканьераў.21