сайт  14 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 2-х класаў СШ №11 прайшла гадзіна цікавых фактаў "Жывёлы – удзельнікі і героі Вялікай Айчыннай вайны".

  Дзецям расказалі пра воінскую службу і подзвігі легендарных сабак: нямецкую аўчарку Джульбарса, які выявіў больш за сем тысяч мін і быў узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі", аўчарку Дзіну, удзельніцу "рэйкавай вайны" ў Беларусі, сабаку-санітара Мухтара, які выратаваў каля 400 параненых салдат. Таксама дзеці даведаліся пра ролю коней на вайне і пра кошак, якія дапамагалі выжываць сваім гаспадарам у блакадным Ленінградзе.сайт1