заст   Супрацоўнікі бібліятэкі імя Янкі Купалы правялі 5 мая, да Дня друку, урок-знаёмства «Чытаем беларускую кнігу» для навучэнцаў 1-х класаў сярэдняй школы № 27.
   Бібліятэкар спачатку нагадала дзецям аб беражлівых і паважлівых адносінах да духоўнай спадчыны сваёй краіны, якую пакінулі папярэднія пакаленні.

   Яна адзначыла, што кніга ад старадаўніх часоў Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага і па сённяшні дзень заўсёды застаецца крыніцай ведаў. Пазнаёміла з літаратурай на роднай мове і новымі выданнямі беларускіх выдавецтваў, расказала аб сістэме перыядычнага друку Беларусі і прадэманстравала часопісы, якія паступаюць у бібліятэку. Удзельнікі звярнулі ўвагу на тэматычную выставу «Чытаем па-беларуску».12