сайт   23 красавіка ў бібліятэцы імя Ул Караткевіча прайшла літаратурная гадзіна па кнізе апавяданняў Барыса Жыткова "Марскія гісторыі".

   Вучняў гімназіі №3 і 2-х класаў СШ №11 пазнаёмілі з сюжэтамі апавяданняў "Джарылгач", "Компас", "Голы кароль", "Чорная махалка". Дзеці давалі характарыстыку героям, апісвалі знешні выгляд, спачувалі ім, спрабавалі прадставіць сябе ў няпростых абставінах і спрагназаваць свае дзеянні.