15 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў ў межах сумеснага праекта з ветэранскай арганізацыяй Першамайскага раёна г. Віцебска «В мир приходит женщина, чтобы мир спасти», прысвечанага Году беларускай жанчыны і 85-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, прайшла Гадзіна смутку «Трагедыя і праўда памяці».
Бібліятэкар нагадала вучням 5 «А» класа СШ №11 пра гісторыю ўтварэння памятнай даты, пра лагеры смерці на тэрыторыі Беларусі і горада Віцебска, расказала хвалюючыя эпізоды з жыцця вязняў, выжыўшых у лагерах смерці: Героя Беларусі, вядомага мастака Міхаіла Савіцкага, які чатыры гады правёў у розных канцлагерах і Валерыя Татарынава, месца нараджэння якога - лагер смерці «Азарычы». Былы непаўналетні вязень Еўдакія Пятроўна Коласава падзялілася успамінамі пра сваё дзяцінства, праведзенае за калючым дротам і пра ўдарную працу гараджан па аднаўленню нашага горада пасля вайны.

