заст   8 красавіка разам звучнямі СШ № 29 супрацоўнікі бібліятэкі імя С.Маршака адправіліся ў падарожжа ў мінулае, каб адчуць сапраўдны дух велікодных святаў. Правадніком у свет старадаўніх традыцый стала бабуля Алена, якая прынесла з сабой не проста кошык, а жывую гісторыю нашых продкаў.

   Бабуля Алена распавяла дзецям, як рыхтаваліся да Вялікадня ў даўнія часы. Вучні даведаліся, чаму вербачка лічыцца сімвалам жыцця і навошта мы яе асвячаем. Асаблівую цікавасць выклікаў аповед пра галоўныя сімвалы свята — духмяныя булкі і фарбаваныя яйкі. Ці ведалі вы, чаму, пакуль паска ў печы, у хаце павінна панаваць поўная цішыня? Бабуля патлумачыла: цеста — рэч далікатная, яно любіць спакой і светлыя думкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі здзіўляліся, як раней фарбавалі яйкі толькі натуральнымі сродкамі. Не абышлося і без вясёлых забаў! Бібліятэка напоўнілася смехам, калі пачаліся традыцыйныя гульні: мы качалі яйкі і спаборнічалі, чыё будзе круціцца даўжэй за ўсіх.12   Асобнай старонкай сустрэчы стала беларуская выцінанка. Бабуля Алена і Цім распавялі, што гэтае крохкае мастацтва — адно з самых паважаных народных рамёстваў. Калісьці, калі карункі былі рэдкасцю, нашы прабабулі бралі звычайную паперу і з дапамогай нажніц стваралі сапраўдныя цуды для ўпрыгожвання хаты да святаў. Выцінанкамі аздаблялі і вокны, і паліцы, і нават абразы. Кожны выразаны ўзор меў свой сэнс: кветкі, птушкі і дрэвы сімвалізавалі росквіт жыцця і надзею.
   У творчай майстэрні пад чулым кіраўніцтвам госці кожны змог адчуць сябе майстрам і выразаць свой непаўторны папяровы ўзор, укладаючы ў яго часцінку душы.34   Завяршылася сустрэча духмяным пачастункам — бабуля Алена падзяліла з дзецьмі велікодную булку і пакінула вельмі важны запавет: «Няхай ваш кошык жыцця заўсёды будзе поўны дабра, здароўя і светлай радасці. Шануйце сваё, беларускае!» ️56