7 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў межах праекта «Адзначаем святы разам» прайшла праваслаўная гадзіна «Расло святло, надзея ўваскрасала», прысвечаная Вялікадню – найвялікшаму календарнаму святу.
Вучням 2 «Б» класа СШ №11 расказалі пра адметнасці, каларыт і асаблівасці падрыхтоўкі святкавання Уваскрэсення Хрыстова, пра важны атрыбут велікодных дней – яйка, якое сімвалізуе сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога - кругаварот і бясконцасць жыцця. Дзяцей зацікавіла інфармацыя пра тое, што расфарбованаму ў розныя колеры, упрыгожаннаму сімвалічнымі ўзорамі яйку надавалася нашымі продкамі магічная сіла: з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчы ад злых чараў, закопвалі ў першую баразну, каб ніва добра радзіла і г.д. Вучні даведаліся таксама пра велікодныя гульні: качанне і біццё яек, «ваджэнне і пахаванне стралы», пра тое, як вітаць гасцей у гэты дзень, якімі падарункамі іх парадаваць. І гэты падарунак - асноўны сімвал свята з вылупіўшымся кураня яны зрабілі сваімі рукамі.


