заст   2 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Міжнароднага дня птушак прайшла пазнавальная гадзіна «Нашы крылатыя сябры», у якой бралі ўдзел вучні 1 «А» класа СШ №11.

   У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала, што знаёмства з птушкамі пачынаецца з самага ранняга дзяцінства: з казак пра мудрага крумкача і хітрунню сароку, шэранькага верабейку і магутнага арла, з сустрэч з крылатымі сябрамі ў полі, на лузе, у лесе, у вёсцы, у горадзе, з птушыных песень, якія па вясне бываюць асабліва звонкімі і вясёлымі. Дзецям расказалі пра экалагічную ролю птушак: распаўсюджанне насення раслін, рэгуліроўка колькасці насякомых, знішчэнне шкоднікаў садоў і лясоў, а таксама пазнаёмілі са знешнім выглядам, характэрнымі рысамі паводзін асобных беларускіх птушак. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відасюжэты пра асобных прадстаўнікоў птушынага царства, пачулі іх спевы, і замацавалі матэрыял, адказаўшы на пытанні віктарыны «У свеце птушак».1