1 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 1 «В» класа СШ №11 прайшла смехапанарама «Няхай усюды свецяцца ўсмешкі», прыўрочаная да Дня нявінных розыграшаў і падманаў. Дзецям нагадалі пра гісторыю ўзнікнення самага вясёлага свята, чаму менавіта 1 красавіка з'яўляецца законнай падставай для жартаў і смеху, расказалі пра самыя цікавыя і неверагодныя падманы, а таксама пра тое, як гэта свята адзначаецца ў розных краінах свету.
Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне-гумарыне, у вясёлай фізкультхвілінцы «Дзе шукаць вясёлыя вяснушкі?», з цікавасцю слухалі гумарыстычныя школьныя гісторыі, малявалі вясёлага калабка. Напрыканцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кнігамі Рыгора Остэра, Марыны Дружынінай, Віктара Драгунскага, Ірыны Піваваравай і іншымі, прадстаўленымі на выставе «Вясёлых кніг паліца».



