заст   27 сакавіка ў рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» прайшла літаратурная гадзіна з цыкла «Беларуская палічка». Яе ўдзельнікамі сталі дзеці, наведваючыя лагер СШ № 17 імя І.Р. Бумагіна.
   Знаёмства з беларускім словам для кожнага адбываецца па-своему. І магчыма, сучасным дзецям, якія не так часта чуюць родную мову ў сям'і, якраз і патрэбна чытаць больш. Сапраўдным літаратурным памочнікам у гэтай справе можна лічыць дзіцячы часопіс «Вясёлка», які ў наступным годзе будзе адзначаць 70 год з даты заснавання.

   На працягу гэтых дзесяцігоддзяў у ім друкаваліся лепшыя творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Бібліятэкар расказала дзецям пра літаратараў, якія ў розныя часы былі на пасадзе галоўнага рэдактара. Гэта Васіль Вітка, Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў і Уладзімір Ліпскі. Прагучалі вершы і ўрыўкі з іх твораў. Некаторыя былі прачытаны юнымі ўдзельнікамі мерапрыемства па іх жаданню.
   Хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі загадкі, рабілі пераклад слоў на рускую і беларускую мову. Літаратурная гадзіна завяршылася самастойным знаёмствам рабят з кнігамі і часопісамі.123