11 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшоў конкурс знаўцаў творчасці Лазара Лагіна «Пытанні ад Волькі Кастылькова», у якім бралі ўдзел вучні 4 «А» класа гімназіі №3. Бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць пісьменніка, апіраючыся на выданне Аркадзя Падліпскага «Лазар Лагін і яго стары Хаттабыч», у якім вядомы віцебскі краязнаўца раскрывае раней невядомыя старонкі біяграфіі пісьменніка.
Дзеці дома прачыталі кнігу, таму ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны па тэксту казачнай аповесці, а пераможцы конкурса атрымалі добрыя адзнакі ад настаўніка па прадмету «Пазакласнае чытанне».
