4 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў пачатковых класаў СШ №11 прайшло свята «Месяц март, число восьмое» з нагоды самага добрага і светлага вясновага свята.
Мерапрыемства пачалося з вясёлых віншаванняў хлопчыкаў у адрас аднакласніц. Дзеці прынялі ўдзел у вясёлых віктарынах і гульнях, паказалі інсцэніроўку па вершу Кацярыны Сяровай «Тры матулі», праспявалі ў караоке, а потым пры дапамозе кардона і засушанага прыроднага матэрыяла стварылі прыгожыя паштоўкі ў падарунак на свята.



