заст   3 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў пачатковых класаў СШ№11 прайшла пазнавальная гадзіна да Дня кошак «Вусатыя – паласатыя».

   Бібліятэкар прадставіла ілюстраваныя кнігі і энцыклапедыі, якія расказваюць пра пароды, звычкі, біялагічныя і псіхалагічныя асаблівасці катоў і кошак, паказала відэасюжэты і ўрыўкі з мультыплікацыйных фільмаў, галоўнымі героямі якіх выступалі вусатыя гадаванцы. Дзеці прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне, а таксама намалявалі сваіх хатніх любімцаў.12