заст   4 сакавіка ў бібліятэцы імя С. Маршака стартаваў этнаграфiчны праект «Да бабулі ў вёску: чароўныя майстэрні!». Навучэнцы СШ № 29 разам з героем кнігі Ірыны Аляксандраўны Токаравай «Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках» адправiлiся ў захапляльнае падарожжа ў музейны комплекс Дудуткі.

   Першы прыпынак — гэта кузня, дзе дзеці наладзiлi знаёмства з кавальскім рамяством. Чаму раней каваля лічылі ведзьмаком? Што адбываецца ў кузні? Што выходзіць з-пад молата? На гэтыя і многія іншыя цікавыя пытанні знайшлі адказы юныя чытачы.
  Шмат эмоцый у дзяцей выклікалі гульні і віктарыны: «Каваль і конікі», «Працягні прыказку», а галоўнае — яны ўбачылі чары кавальскага мастацтва.
  Асобным момантам мерапрыемства стала знаёмства з Кавалём, які падчас сваіх расказаў натхніў другакласнікаў асвоіць рамяство чаканкі. Дзеці падрыхтавалі незвычайныя падарункі для сваіх маці да будучага свята!123