3 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшлі паэтычныя чытанні «Сакавіцкі дзень, святочны», прысвечаныя Дню жанчын. Вучні пачатковых класаў СШ №11 чыталі напамяць вершы вядомых беларускіх паэтаў Артура Вольскага, Эдзі Агняцвет, Рыгора Барадуліна, Міколы Хведаровіча, Паўлюка Пранузы, Ніла Гілевіча. Бібліятэкар зрабіла агляд кніг, прадстаўленых на выставе «Мая мама».
Вучні таксама праспявалі дзіцячыя песні, прысвечаныя матулям, а затым больш гадзіны шчыравалі над афармленнем віншавальнага падарунка для матулі. Нет сумнення, што падарунак, зроблены рукамі дзяцей, спадабаецца мамам і падыме настрой у святочны дзень.


