27 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «А» класа СШ №11 прайшоў урок беларускага чытання «Зімовыя вобразы роднага краю». Бібліятэкар прадставіла зборнік «Беларуская зіма», нагадала міф пра бога зімы Зюзю, у якога верылі нашы продкі, паказала карціны беларускіх мастакоў, а таксама прапанавала дзецям абмеркаваць казкі Генадзя Аўласенкі «Хто як зімуе?» і Раісы Баравіковай «Масленіца».
Закончылася мерапрыемства паэтычным марафонам: у выкананні вучняў прагучалі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Цішкі Гартнага, Міколы Чарняўскага і іншых.

