27 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў прайшла патрыятычная гадзіна «Арміі даверыў лёс зямлі беларускі народ».
Бібліятэкар нагадала пра гісторыю ўтварэння Чырвонай арміі, пра абарону краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра удзел савецкіх салдат у вайне ў Афганістане, пра фарміраванне беларускай арміі і пра мэты і задачы 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, якая дыслацыруецца ў Віцебску. Прысутным на мерапрыемстве таксама прапанавалі паўдзельнічаць у армейскіх конкурсах і віктарынах.

