26 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча ў рамках творчага праекта «Адзначаем святы разам» прайшла фальклорная гадзіна «Будзем Зіму адпраўляць, Вясну-прыгажуню зазываць». Вучням 1-х класаў СШ№11 расказалі пра народнае свята «Гуканне вясны».
Дзеці даведаліся як праходзіць святкаванне сёння, якіх абрадаў прытрымліваліся нашы продкі, якія песні спявалі і якія танцы танчылі. Бібліятэкар таксама пазнаёміла вучняў з кнігамі пра народныя традыцыі беларусаў, а таксама з казкамі і вершамі па тэме мерапрыемства, напрыканцы якога дзеці зрабілі ласкавае вясновае сонейка, якое сімвалізуе хуткі прыход вясны.


