25 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча вучні 5«В» класа СШ №44 сталі ўдзельнікамі мовазнаўчага турніра «Усё пачынаецца з мовы». Дзецям расказалі пра помнік беларускаму алфавіту і літары «Ў» у Полацку, пра скульптуру Паўла Вайніцкага «Прысвячэнне роднаму слову», пра паходжванне геаграфічных назваў гарадоў Віцебск і Магілёў, біблейскую легенду пра Вавілонскую вежу.
А потым пачалося спаборніцтва, у ходзе якога вучні разгадвалі рэбусы, перакладалі з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс беларускіх слоў, фразеалагічных абаротаў, прыказак і прымавак.

