20 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла патрыятычная гадзіна «Служэнне Айчыне» з удзелам старшыні віцебскай гарадской арганізацыі імя М. А. Янава ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Васіля Васільевіча Крыўко. Мерапрыемства было прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Вучням 8 «Г» класа СШ №11 прадставілі мастацкія і дакументальныя кнігі на кніжнай выставе «На варце спакою і міру», расказалі пра этапы станаўлення Узброеных сіл Беларусі, пра подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны – уражэнцаў Віцебска, пра герояў мірнага часу пілотаў Мікіту Нічыпорчыка і Андрэя Куканенка, пра значэнне слоў «патрыятызм» і «патрыёт Беларусі». Васіль Васільевіч задаваў пытанні васьмікласнікам, яны ў сваю чаргу цікавіліся яго ваеннай службай. Атрымалася сур'ёзная мужчынская размова паміж прафесійным ваенным і вучнямі, будучымі абаронцамі Айчыны.
