заст  20 лютага бібліятэка імя Ул. Караткевіча запрасіла чытачоў на літаратурна-музычную вечарыну «Паэзіі і музыкі саюз» у межах агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!». Бібліятэкар расказала гісторыю з'яўлення такіх відаў мастацтва, як музыка і паэзія, назвала формы, у якіх яны узаемапранікаюць і дапаўняюць адзін аднаго, а арт-група «Арыён», мастацкі кіраўнік Надзея Несцярэнка, праілюстравала сказанае.

    Асобна прагучалі вершы, класічная музыка вядомых кампазітараў, а таксама песня, у якой мы і назіраем саюз двух мастацтваў. Два нумары праграмы прагучалі ў выкананні наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў, якія займаюцца музычнай творчасцю пад кіраўніцтвам Надзеі Несцярэнка.