пс300      18 лютага ў бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча прайшла гадзіна паэзіі «Падаюць сняжынкі – дыяменты – росы» з удзелам вучняў 3 «В» класа гімназіі №3.

      Дзецям прадставілі карціны А.Пластава «Першы снег», В.Бялыніцкага-Бірулі «Зімовы дзень», А.Кавалёва «Зімовы Віцебск», пазнаёмілі з музычнымі урыўкамі з цыклаў П.Чайкоўскага і А.Вівальдзі «Поры года. Зіма». Бібліятэкар прачытала вершы віцебскіх паэтаў пра зіму і зімовыя месяцы, загадала паэтычныя загадкі пра мяцеліцу і завіруху, снег і сняжынкі, лёд і мароз, а потым вучні выразна прадэкламавалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў зімовай тэматыкі.

пс575пс575 1