заст   17 лютага супрацоўнік бібліятэкі імя М.Астроўскага правёў гутарку, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, удзельнікамі якой сталі вучні 3 «А» класа СШ №21.

    Бібліятэкар пазнаёміў юных чытачоў з гісторыяй ўзнікнення Дня роднай мовы, растлумачыў чаму неабходна захоўваць беларускую мову. У інтэрактыўнай часцы вучні паказалі добрае валоданне роднай мовай. Хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі загадкі і рэбусы, паспаборнічалі ў конкурсе скарагаворак.
   Трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.123