кш300        30 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў прайшла гадзіна добрага настрою «Падзяліся ўсмешкаю сваёй...».

          Бібліятэкар расказала чароўную гісторыю Галіны Васілеўскай «Усмешка», якая раскрывае адну з самых важных таямніц на зямлі: каб стаць шчаслівым чараўніком, трэба рабіць людзям дабро і дарыць ім усмешкі, а потым прагучала песня «Усмешка» і аўдыторыю пазнаёмілі з жыццем і творчасцю кампазітара Уладзіміра Шаінскага. Напрыканцы мерапрыемства прагучалі добра знаёмыя і вельмі любімыя слухачамі песні вядомага кампазітара.