27 студзеня ў бібліятэцы імя С.Маршака прайшла музычная гасцёўня, прысвечаная юбілею чалавека-легенды — Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна. 12 студзеня вялікаму Песняру магло б споўніцца 85 гадоў.
Падчас сустрэчы ўзгадалі, як ураджэнец Урала змог адчуць душу беларускай песні і праславіць яе на ўвесь свет, паразмаўлялі пра фенаменальны поспех ансамбля «Песняры» і тое, як Мулявін спалучаў народны фальклор з рок-музыкай.
Госці бібліятэкі адкрылі для сябе цікавыя факты з біяграфіі маэстра праз кнігі. І, вядома ж, атрымалі асалоду ад любімых мелодый — ад драйвовай «Касіў Ясь канюшыну» да пранізлівай «Малітвы». Уладзімір Мулявін — гэта не проста музыка, гэта цэлая эпоха. Мерапрыемства стала данінай павагі вялікаму Песняру, які зрабіў неацэнны ўклад у мастацтва Беларусі.
