9 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла літаратурна-праваслаўная гадзіна «Святая ноч» - першае мерапрыемства з творчага праекта «Адзначаем святы разам».
Дзецям расказалі пра нараджэнне Ісуса Хрыста, патлумачылі значэнне слоў, звязанных з гэтай чароўнай гісторыяй: вешчуны, яслі, батлейка, віфліемская зорка.
Удзельнікі праекта таксама даведаліся пра абрады і традыцыі праваслаўных свят Раства Хрыстова і Вадохрышча, пазнаёміліся з мастацкімі кнігамі Алены Масла «Раство ў Хроснай» і «Фейерверк под Рождество». А потым прыступілі к вырабу ўпрыгожвання на свята Раства.
