11 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «Б» класа прайшла літаратурная гадзіна па казках А.С. Пушкіна «Дзе шукаць Лукамор'е?». Дзецям расказалі пра дзіцячыя гады знакамітага пісьменніка, прадставілі яго казкі, якія выхоўваюць станоўчыя якасці: дабрыню, шчодрасць, спагадлівасць, кемлівасць і выкрываюць адмоўныя: прагнасць, ілжывасць, жорсткасць, хітрасць, глупства.
Цікава прайшла віктарына «Казачны куфэрак» - вучні ўважліва чыталі чароўныя гісторыі і ведалі адказы на самыя каверзныя і дэталёвыя пытанні.
