8 лістапада з удзелам вучняў 4 «Г» класа гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшлі сямейныя чытанні «Семья – это мы, и семья это - я. Семья – это папа и мама моя». Дзецям прадставілі выставу «Мая сям'я» і пазнаёмілі з творамі, якія расказваюць пра ўзаемаадносіны бацькоў з дзецьмі, бабуль і дзядуль з унукамі, прачыталі вершы па тэме.
Удзельнікі мерапрыемства падбіралі словы, якія адлюстроўваюць пачуцці, рысы характара, якія павінны быць у членаў сям'і, каб яна была гарманічнай, каб кожнаму было ўтульна і спакойна сярод родных яму людзей, дзяліліся інфармацыяй пра традыцыі, расказвалі пра выпадкі ўзаемадапамогі і падтрымкі. Напрыканцы дзецям паказалі мультзборнік песен «Мая сем'я» і яны ахвотна падпявалі мультыплікацыйным героям.

