мвк300        15 кастрычніка ў бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча з удзелам вучняў гімназіі № 3 прайшоў біяграфічны ўрок «Маленства Уладзіміра Караткевіча». Дзеці даведаліся пра атмасферу ў сям'і пісьменніка, пра тое, якую ролю ў яго жыцці адыгралі бацькі і дзядуля, а таксама ў якім узросце ён пачаў чытаць, і якая кніга для будучага паэта стала настольнай. Вучняў зацікавіла інфармацыя пра першыя творчыя вопыты будучага паэта, пра ўдзел у літаратурным гуртку «Званочак», а таксама пра яго іншыя захапленні і таленты.

            Бібліятэкар расказала пра любімыя і не вельмі любімыя прадметы ў школе, пра адзнакі, якія ён па ім атрымліваў, пра першую сустрэчу з вядомымі пісьменнікамі, якая адбылася ў Оршы. Закончылася мерапрыемства гульнямі па казках Ул. Караткевіча.

мвк575