9 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў пачатковай школы СШ №11 прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «Як да нас прыйшла бульба» па казцы Уладзіміра Караткевіча «Кацёл з каменьчыкамі». Дзяцей пазнаёмілі з сюжэтам казкі, з яе героямі, расказалі як на самой справе гэта гародніна з'явілася на палетках і на стале беларусаў.
Цікава прайшлі гульні па казцы «Садзім бульбу», «Даглядаем бульбяное поле», «Збіраем ураджай», «Даём характарыстыку героям твора».