8 і 9 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна літаратурнай памяці «Пясняр Зялёнага царства», прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння Рыгора Шакулава, аўтара добрых і светлых казак, вершаў і апавяданняў для ўсіх узростаў. У мерапрыемстве бралі ўдзел навучэнцы 2-х класаў СШ №11.
Пачалася гадзіна літаратурнай памяці з прагляду ўрыўка з перадачы віцебскага тэлебачання «Сямейны альбом», прысвечанай Рыгору Шакулаву. Потым школьнікам расказалі пра дзяцінства пісьменніка, пазнаёмілі з яго выданнямі, якія прысутнічаюць у фондзе бібліятэцы, зачыталі ўрыўкі з чароўных гісторый, якія вучаць дабру і справядлівасці, любові да ўсяго жывога на зямлі, а таксама паказалі відэасюжэты, у якіх прагучалі песні і частушкі на словы віцебскага казачніка.