7 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 3 «В» і 3 «Б» класаў СШ №11 прайшла гадзіна-партрэт «Уся краіна можа ганарыцца славутым нашым земляком», якая была прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на цікавыя факты з біяграфіі паэта, на багатую спадчыну, якую ён нам пакінуў, правяла заочна па памятных мясцінах, нагадала пра ўшанаванне памяці славутага земляка ў нашым горадзе.