заст    7 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло свята «У свеце чароўных слоў», на якім прагучалі парады ад Феі Ветлівасці: будзь добрым сябрам, часцей выкарыстоўвай ветлівыя словы, будзь чулым да чужой бяды, вядзі сябе культурна ў грамадскіх месцах.

    А потым дзеці пагулялі ў вясёлую гульню «Знайдзі рыфму», адгадалі загадкі, навучыліся хутка вымаўляць скорагаворкі, прачыталі вершы і праспявалі разам песні «Ветліва і няветліва», «Чароўныя словы».